О проекте

В.Семашко: Port Mone "Thou"

 

Внештатный эксперт Виктор Семашко о новом альбоме Port Mone: "Такой музыкай можна, як бінтам, перавязваць сьмяротныя раны. У ёй няма ні сьцёбу, ні гумару, ні зьдзеку, ні позы, ні амбіцыяў, ні павучальнасьці, ні цяжару".

Адзін з выбітнейшых запісаў году. Дзякуючы лясное гукасэсіі, Port Mone загучала вельмі жыва й суб’ектыўна. Гук шчыльны, але насычаны сьвежым прахалодным паветрам. Дыханьне й пульс: расьцягнутыя акорды ахінаюць шматмерную рытміку, нібыта самі сабой сплятаюцца паўзабытыя матывы… Альбом яднае сьветлая восеньская мінорнасьць. І зварот “Thou” ў дадзеным выпадку варта пераклакладаць як “Ты”, менавіта зь вялікае літары.

Цікава, што Port Mone ўсё больш асацыююць з джазам. Мне ж падаецца, што карані гурту найбольш у электроніцы, а таксама ў акадэмічна апрацаваным фальклёры. Хаця канкрэтна іх стыль нельга ніяк абазначыць, што й радасна.

Таксама альбом дэманструе малазаўважную тэндэнцыю ў асяродку беларускіх інструмэнталістаў: разьвіцьцё пачынае дасягацца ня коштам выканальніцкае альбо лічбавае тэхнікі, а менавіта праз падыходы да кампазыцыі. Слушна кажуць, што калі ты авалодаеш законамі кампазыцыі, то здолееш гарманізаваць уласнае жыцьцё. Таму пра некаторыя кампазыцыі хочацца распавесьці асобна.

Meeting: Упершыню гэтую рэч я пачуў увесну, абсалютна выпадкова, калі глядзеў рэпартаж з Крыму на hromadske.tv. Калі хто ня ў курсе, то Port Mone тады зладзілі гадзінны выступ у заблякаванай украінскай вайсковай частцы ў Севастопалі. Пасьля выступу адзін з афіцэраў прызнаўся, што нашае трыё нібыта пабудавала на кароткі час “крыштальную сьцяну, якая адгарадзіла жаўнераў ад усіх праблемаў”. Вельмі дакладная характарыстыка. Гатовы пад ёй падпісацца.

Vena: Наступны твор атрымаўся нейкім чыгуначным па атмасфэры, падарожным. Нібыта пад рытмічны грукат колаў за вакном вымалёўваюцца знаёмыя пэйзажы. Port Mone шмат гастралюе, але рэдка радуе выступамі ў Беларусі, нават у Менску.

Nina, Port:. У абодвух трэках у вушы кідаецца гэткі прыём расслаеньня: інструмэнты – акардэон, бас і джамбэй – пачынаюць існаваць паралельна на розных узроўнях, разыходзяцца, навісаюць адно над адным, перагукаюцца, потым сумяшчаюцца ізноў. Вельмі выразны эфэкт для мінімалістычнага трыё.

Liturgy: Менавіта ў паўзе пасярод даволі дынамічнага (!) працэсу “Літургіі” дасягаецца кульмінацыя ўсяго альбома. Прычым, наколькі ведаю, працягласьць гэтае цішыні, якая сымбалізуе “амэн”, – фактычна адзіны не рэглямэнтаваны момант у кампазыцыях Port Mone.

Notus Вельмі рэзкі й нечаканы фінал. Адчуваньне, што прайшла толькі палова кружэлкі. Зрэшты, другой яе паловай могуць стаць тыя ж трэкі, прайграныя ў адваротным парадку. Я паспрабаваў. І знайшоў у такой пасьлядоўнасьці свае плюсы: рух ад даволі размытых, няпэўных да больш устойлівых формаў, а не наадварот.

Напрыканцы зазначу, што такой музыкай, як у Port Mone можна, як бінтам, перавязваць сьмяротныя раны. У ёй няма ні сьцёбу, ні гумару, ні зьдзеку, ні позы, ні амбіцыяў, ні павучальнасьці, ні цяжару… Яна папросту насычаная спачуваньнем. Музыка сапраўды ЗЬЗЯЕ, быццам Сонца скрозь ваду.

Оценка: 10 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі cубстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).

Port Mone

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

выдатны тэкст!

+1
+2
-1

Рэцэнзія найвышэйшага гатунку! Толькі прачытаўшы яго, ужо хочацца паслухаць Порт Манэ

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net