О проекте

Альбом-вандроўка ад гурта "Раса мечтателей" (+слухаць)

 

Гарадзенскі імправізацыйны гурт "Раса мечтателей" выпусціў міні-альбом "Сны контрабасистов". Ён быў падрыхтаваны адмыслова да фестывалю нямога кіно "Кінемо", які ўпершыню ладзіўся ў Гародні ў гэтым годзе. У альбом ўвайшлі пяць калектыўных спантаных імправізацый, запісаных ўжывую у хатняй студыі гурта. Гэта нарэзка трэкаў з рэпетыцый у перыяд з красавіка па чэрвень бягучага году.

– Асноўная канцэпцыя альбома – бясконцая вандроўка свядомасці па зрэзах шматмернасці нашага ўнутранага космасу, – кажа завадатар праекту Дар’я Багаслова. – Лепш за ўсё гэта атрымліваецца ў стане сну, калі магчымыя неверагодныя сюжэтныя скокі: ад узвышанага да паўсядзённа-сатырычнага. Галоўнай цэнтральнай фігурай у дадзенам выпадку становіцца кантрабасіст, чалавек-медыум з інструментам, гук якога здольны пранікнуць у глыбокія пласты рэальнасці.

Гурт "Раса мечтателей" існуе ўжо не першы год. Спачатку музыкі працавалі ў Мінску, але пазней пераехалі ў Гародню, дзе знайшлі аднадумцаў. Назва праекту пайшла ад аднайменнай карціны заснавальніцы калектыва Дар’і Багасловай "Раса мечтателей".

– Склад у нас вар’іруецца ў залежнасці ад фармата мерапрыемства: ад дуэтнага да рокавага. Сярод нашых музыкаў ёсць вядомыя ў гарадзенскіх колах людзі, напрыклад, Настасся Цыбізава, скрыпачка, якая прымае ўдзел у праекце Алеся Дзянісава "Людзі на балоце", а таксама Дзмітрый Брытанаў, удзельнік вядомага у сярэдзіне 90-х гадоў гарадзенскага гурта Green Dance, – распавядае Дар’я.

Асноўны вектар дзейнасці "Расы мечтателей" не абмяжоўваецца спантанымі імправізацыямі. Як адзначаюць музыкі, гэта музычная размінка перад больш значнымі справамі.

– Паколькі імправізацыйны талент дадзены далёка не ўсім, мы любім песціць сваіх прыхільнікаў свежымі музычнымі дэлікатэсамі.І калі да нашага слухача "даходзіць", што ўсё адбываецца тут і цяпер і ніколі не паўторыцца ў ранейшым выглядзе, ён пачынае рэагаваць нестандартна, у яго знікае абумоўленасць ўспрымання. Такім чынам ён пачынае успрымаць свет як некалі забытую цудоўную казку. Вось так з дапамогай "музычнай акрабатыкі" мы адкрываем парталы у нязведаны ўнутраны космас чалавека і кажам яму: "Ты значна больш, чым хадзячы кавалак мяса сярод варожых дэкарацый сусвету", – дадае Дар’я.

Бліжэйшы час музыкі "Расы мечтателей" прысвецяць студыйнай працы, але і ад канцэртаў адмаўляцца не збіраюцца.

Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

симпатичный проект с оговорками

+1
+2
-1

симпатичный проект, симпатичное исполнение, осталось избавиться в музыке от некоторой наивности (щебетание птичек и пр.), и, что главное - таки научиться конкретно импровизировать... а то слушать одну и ту же фразу-мотив на протяжении семи минут подряд, только повернутую "то так, то сяк" - это выше моих сил. импровизацией сие назвать можно только с оооооочень большой натяжкой.

тем не менее даже в таком виде уже слышно, что направление группой взято верное. фрагменты попадаются удачные. саунд располагает.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net