О проекте

Гурт IQ48 стаў камунай і рыхтуе новы альбом

 

Гурт IQ48 днямі выдаў інтэрнэт-сінгл "Просты хлопец", які змяшчае чатыры песні. Гэта першы цалкам новы матэрыял гурта з часоў альбома "Героі" (2008). Пра сінгл, будучы альбом і стан гурта ў бліц-інтэрв'ю Experty.by распавёў гітарыст калектыву Яўген Бузоўскі.

– Як і дзе запіcваліся песні для гэтага сінгла?

– Песні запісваліся на студыі "Таксафон" – гэта ўласная студыя нашага другога гітарыста Паўла Яноўскага. Яна знаходзіцца ў катэджы, дзе жыве вясёлае сямейства Яноўскіх. Дарэчы, там у сутарэннях мы здымалі наш "анплагд" "Зрабі сам". Новы альбом, хутчэй за ўсё таксама будзем пісаць на "Таксафоне", думаю, што зразумела чаму. Свая кашуля бліжэй да цела. У нас там нават сапраўдная барная стойка маецца. Поўны чылаут (смяецца).

"Лепшая дзеўчына" і "Наш карабель" былі запісаны яшчэ з К. Калеснікавым ў 2009. "Просты хлопец" і "Я памёр" мы запісалі ў лютым гэтага году адмыслова да сінглу. На басу ў нас зараз грае Юры Жухараў.

– Якія змены па музыцы? Куды рухаецеся?

– Калі на нашу думку, то, канешне, стала болей року, нават панк-року, олд-скул хард-кору (дзве гітары ўсё ж), "рубілава", але "тупой зусім калбасы" імкнемся пазбягаць. Нам такі стыль больш падабаецца, ловім сябе на думцы, што заўсёды такое і хацелі граць, але ад былога не адмаўляемся. Проста ўсё мянецца і рухаецца, мы не выключэнне.

– Наколькі ма гэтых песнях можна атрымаць нейкае ўяўленне пра будучы альбом? На якой ён стадыі?

– Думаем, што трохі можна. Спалучэнне гаражнага-панку, сёрфу і хіп-хопу. Пець будзем меней, хочацца больш рэчытатыву. Песень для альбому напісана ўжо больш, чым патрэбна. У мінулым годзе з-за ўсіх тых "зменаў складу" і падобнага, я "натхніўся" і недзе за паўгады напісаў практычна цэлую праграму, альбом. Яе і казытаем. Зараз паступова разбіраем найлепше з гэтага. Хацелся б да восені запісаць. Ну, а пасля можна і думаць пра дату рэлізу. Як адчуем, што матэрыял "просіцца", тады і выдадзім.

– Як зараз справы ў гурта? Бо пасля альбому "Героі" вас амаль не было чуваць і толькі ў апошнія месяцы нешта заварушылася.

– Працуем, працуем, працуем. Фактычна гурт IQ48 стаў такой своесаблівай камунай – самі робім песні, самі запісваем і выдаем, самі канцэрты арганізоўваем. Такі стан гурта ўсім нам вельмі даспадобы. Мы адчулі, што няма сэнсу гнацца за нейкім "папсовым" поспехам, усё роўна нас на радыё не бяруць, таму песні мяняць пад "фармат" абсалютна марна. Расслабіліся і пачалі граць тое, што заўжды падабался і шчаслівыя з-за таго.

Спампаваць сінгл "Просты хлопец" можна тут.

Тэкст: Зміцер Безкаравайны, "Experty.by"

IQ48

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Сапраўды, хлопцы ўдарылі

+1
0
-1

Сапраўды, хлопцы ўдарылі троху па хардкору і, трэба прызнаць, ім гэта ідзе :)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net