О проекте

Naka "пазычыла" песню ў Ані Шаркуновай і "J:морс"?

 

Гурт Naka выклаў у сеціва кліп на песню "Бяжы" з новага альбома "Пора". Некаторым меламанам гэта кампазіцыя нагадала адразу дзве іншыя песні беларускіх артыстаў: "Бежать" Ані Шаркуновай і "Жыві" гурта "J:морс". "Еўрарадыё" папрасіла прадзюсера Ані Шаркуновай Уладзіміра Кубышкіна праслухаць абедзве песні і выказаць сваё меркаванне.

Уладзімір Кубышкін: "Мы паслухалі гэта з Максам Алейнікавым, аўтарам музыкі... Вядома ж, там усё ўгадваецца, не заўважыць нельга. Гармонія, рытмічны малюнак такі... Але прад’явіць там няма чаго".

Сапраўды, "Бяжы" і "Бежать" падобныя не толькі назвамі. Гэта заўважна нават нягледзячы на тое, што Аня Шаркунова спявае па-руску, а Насця Шпакоўская – па-беларуску.

Аднак вакалістка гурта Naka адмаўляе ўсялякія паралелі і кажа, што ніводнага разу не чула ні песню Шаркуновай, ні трэк "J:морс":

Насця Шпакоўская: "Я пакуль яшчэ не чула... Можа, мне варта больш уважліва паслухаць беларускую эстраду, можа, я дрэнна разбіраюся ў беларускай папсе...

Але мне падаецца, што апраўдвацца ў гэтай сітуацыі смешна. Найперш, я не чула ніводнай з гэтых дзвюх песень, што само кажа пра тое, што ніякага дачынення да гэтай сітуацыі я не маю. Ну а па-другое, такія абвінавачванні добра дзе-небудзь у судзе слухаць".

Але Ўладзімір Кубышкін упэўнены, што да суда справа не дойдзе...

Уладзімір Кубышкін: "Калі я падам у суд, я нашмат больш карысці прынясу гурту Naka, чым сабе. Бо хто такія Naka, каб я з імі судзіўся? Калі б гэта быў гурт "Звери", тады б гэта мела сэнс. А Naka... Для мяне гэта не брэнд. Для мяне гэта проста нейкія дзеці, якія ў нешта там граюць. Такіх гуртоў тысячы".

"Бяжы" і "Жыві" здаюцца падобнымі прыпевамі. Назву песні Насця Шпакоўская і вакаліст "морсаў" Уладзімір Пугач цягнуць адным інтэрвалам, хіба што ў розных тэмпах...

Уладзімір Пугач каментаваць сітуацыю адмовіўся. Але падабенства песень заўважыў музычны крытык, прэс-сакратар гурта "J:морс" Зміцер Безкаравайны:

Зміцер Безкаравайны: "Чуў песню. Яна падобная, але гэта неафіцыйны каментар. Прыпеў дакладна падобны. Не тое, што садрана, але падабенства ёсць".

Пакуль гэты матэрыял рыхтаваўся да эфіру, на Youtube з’явіўся і своеасаблівы "відэаадказ" – нарэзка з двух відэаролікаў і аўдыётрэка "J:морс":

Тэкст: "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Ху із Кубышкін?

+1
0
-1

А што за разак гэты Кубышкін? Першы раз чую пра такога. А можа ён адзін? Ці іх тысячы пад адным дахам - дахам, што завецца Малпуй Змалпаванае?

 

Не знаю что там

+1
0
-1

Не знаю что там угадывается Кубышкину... Параллели можно проводить бесконечно. Но мелодии разные. И если перекликается две ноты и в песне тоже есть клавиши того же тембра, то это еще не повод обвинения в плагиате. Тоже самое и по поводу морса. Вот Пугач почему не высказался?
И кто автор этой статьи?

"Гэта заўважна нават нягледзячы на тое, што Аня Шаркунова спявае па-руску, а Насця Шпакоўская – па-беларуску."
Изначально песня звучала по русски (balachon - лишний повод высказать респект). И автору стоило бы поинтересоваться прежде чем говорить "нягледзячы".

Вообще то, перед завтрашним концертом в Реакторе нормальный ход привлечь внимание. Все на Наку!

 

Можна сказаць,

+1
0
-1

Можна сказаць, што і Пугач выказаўся... http://music.fromby.net/article/1950/ Адсюль, магчыма, і пайшоў піар))))

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net