О проекте

Гурт Akute зняў першы афіцыйны кліп (+відэа)

 

Гурт Akute прэзентаваў свой першы афіцыйны кліп. Відэа на новую песню "Бегчы" зрабіў рэжысёр Арцём Лобач, а здымкі праходзілі на хутары Шаблі пад Мінскам.

– Сюжэт кліпа спланаваны, але ўся гісторыя перацякла ў чыстай вады сюр: дзяўчына быццам бы хаваецца ад нас, а мы яе даганяем (як фабула самой песні "Бегчы"). У выніку атрымаўся проста візуальны шэраг, як у відэа Depeche Mode, – распавядае басіст Akute Раман Жыгараў.

Па словах музыкаў, кліп немагчыма зразумець лагічна: ён больш нагадвае падарожжа на мяжы сну і рэальнасці.

– Арцём Лобач наогул здымае кіно, і нам было важна, каб атрымалася цікавая карцінка: не сумная і, вядома ж, не зусім "мясцовая", – тлумачыць Раман. – Мы даверыліся ўменню рэжысёра. Наша справа – музыка, а далей пачынаецца альбо правільнае яе ўспрыманне іншым чалавекам, альбо бездань…. У дадзеным выпадку Арцём зразумеў наш настрой. Гэта быццам бы залезці каму-небудзь з нас у галаву і паглядзець на думкі.

Зараз Akute сканчаюць запіс свайго трэцяга альбому, песні з якога ўжо можна пачуць падчас канцэртаў. Бліжэйшыя выступы гурта адбудуцца ў Маскве (23 лістапада) і Салігорску (29 лістапада).

Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music.

Akute

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

В гаромонии...

+1
0
-1

картинка и песня. Очень неплохая композиция. Еще штучки три таких же ударных трека и новый альбом удастся. Но Роме я бы ручонку ножичком проткнул бы - для пущего эффекта, для пущей, так скать, драматургии видео. Кровища, все дела...

 

клип хороший, режиссёра этого

+1
0
-1

клип хороший, режиссёра этого люблю вообще. А вот песня какая-то абы-какая

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net