О проекте

Akute напярэдадні выпрабаванняў, ці Першыя "Героі году" (+фота)

 

Akute сталі "Героямі году". Такое пачэснае званне магілёўскія музыкі атрымалі ад музычнага парталу Tuzin.fm. Дарэчы, у дзень міні-цырымоніі ўручэння "Тузін Гітоў" адзначаў свой 9 Дзень нараджэння.

"Сёлета мы вырашылі ўзнагародзіць толькі адзін гурт насуперак сваім традыцыям, – тлумачыць выбар рэдакцыі кіраўнік парталу Сяргей Будкін. – Мы падумалі, што ёсць героі, і нічога ў давесак не патрабуецца. Мы палічылі, што сёння героі году – гэта гурт Akute, і нам падаецца, што гэтага дастаткова. Таму што роўных ім у 2012 годзе няма".


Заснавальнік Tuzin.fm Вецер Механічны


Вецер Механічны і Стас Мытнік (Akute)

З меркаваннем рэдакцыі "Тузіна Гітоў" згодны музыка і вядучы імпрэзы Алег Хаменка. На яго думку, цяпер Akute – гурт першага эшалону беларускай папулярнай музыкі, і тое, што не ўсім пра гэта вядома – праблема краіны, а не гурта. Але, лічыць лідар "Палацу", для каманды надышоў час выпрабаванняў.

Алег Хаменка: "Цяпер самае галоўнае – утрымацца і выжыць. Таму што жыццё імкліва развіваецца. Іншая справа, што багна таго, што ты нешта атрымаў, яна зацягвае. І заўсёды пасля таго, як ты нечага дасягнуў, хочацца крыху адпачыць. І гэта самае небяспечнае. Зразумела, што ім ужо і хочацца адпачыць, і нешта атрымаць ад той працы, якую яны зрабілі. Але гэтага не будзе. І вось гэтае расчараванне, яно будзе самым складаным, і проста гэтую хвіліну трэба разумна і дасведчана перажыць".


Алег Хаменка ("Палац")


Стас Мытнік (Akute)

Паліна Рэспубліка, якую Хаменка бачыць праз год выступаючай перад тысячнай залай, і якая таксама сыграла на Дні нараджэння "Тузіна", не супраць пайсці шляхам Akute:

"Ну, героем музычнага году хто б не хацеў стаць? Я хлопцаў вельмі паважаю. Яны робяць музыку, як кажа мой гітарыст, якая "качае". Гэта добра. Яны з тых гуртоў, якія я слухаю, граюць музыку, за якую мне не сорамна".


Паліна Рэспубліка

Пасля канцэрту Akute лідар гурта "Голая манашка" Фёдар Жывалеўскі ўспомніў нашумелы фільм "Вышэй за неба", прагляд якога скончыў на 47 хвіліне – не змог даглядзець. Музыка кажа, што праблема нашай рэчаіснасці ў імкненні падняцца "вышэй за неба". Але гэта – вельмі сумнеўнае жаданне.

Фёдар Жывалеўскі: "У мяне пасля сённяшняга канцэрту ўзніклі асацыяцыі з кітайскімі ліхтарыкамі, якія робяцца з рысавай паперы. Я б усе гэтыя нашы мары, якія мы спрабуем "дзвінуць" са сцэны, я б іх пісаў на гэтых кітайскіх ліхтарыках і запускаў бы ў неба. Каб яны, можа быць, вышэй за неба і падняліся, але вышэй неба яны не паляцяць. Так і будуць вісець на адной вышыні, як зоркі".


Фёдар Жывалеўскі (злева)


Раман Жыгараў (Akute)

Cамі Akute сваё "геройства" не звязваюць ні з выступам з Placebo, ні з выхадам другога альбома, а з уласным імпэтам.

Akute: "Мы ў гурце адчуваем яшчэ вялікія сілы, каб далей нешта прыдумваць, нешта спяваць і пісаць новыя песні. Мы не спыніліся нават на другім альбоме. І ёсць упэўненасць, што ў хуткім часе ў нас з’явіцца трэці альбом. Гэта для нас самае галоўнае дасягненне".

Дарэчы, пра "Тузін". У наступным годзе партал адзначыць сваё 10-годдзе. Сяргей Будкін спадзяецца, што юбілей атрымаецца зрабіць на вуліцы Тузіна ў Клецку. Тады ён будзе абсалютна задаволены. Дарэчы, у бліжэйшы час у он-лайн-рэжыме "тузінаўцы" ўзгадаюць сёлетнія дасягненні іншых беларускіх выканаўцаў. Чакаем!

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: Budzma.org

Akute

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net