О проекте

Дмитрий Подберезский: личный топ-10 белорусских альбомов за 2010 год (+аудио)

 

Штатный эксперт и член "Большого жюри". В музыкальной журналистике с середины 70-х. Печатался во множестве белорусских изданий, автор и ведущий ряда программ на телевидении и радио. Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008).

У параўнаньні з хоць бы 2009 годам год 2010 быў значна больш разнастайны, хоць, як падалося, і не такі ўраджайны на гучныя выданьні. Сапраўдная беларуская музыка пашырае творчы дыяпазон адрозна ад музыкі папсовай, якая чым далей, тым больш робіцца рэччу аднаразовага выкарыстаньня, нечым накшталт цэлафанавых пакетаў.

Крыху засмуціла зьніжэнне колькасьці прапанаваных аўдыторыі альбомаў. Найперш ад тых выканаўцаў і калектываў, якіх звыкла называем "першым эшалонам". Прычыну патлумачыць не вазьмуся, хоць, думаецца, якраз той самы "першы эшалон" з узростам у нечым супакоіўся ў адрозьненьне ад маладых, якім, натуральна, хочацца, як мага больш і хутчэй. Радуе, што дэбютантаў па-ранейшаму шмат. Трывожыць, што зь імі будзе праз два-тры гады.

1. Цыганок Александр "Drifting Among The Crowd" – слухаць

Сьмела, тонка і з густам споўненая праграма. Аўтарскія блюзы і стандарты набылі новае дыханьне, цалкам годна ўпісаўшыся ў сучасны музычны кантэнт. Прыклад таго, калі музыка ствараецца, а не дублюецца.

2. Neuro Dubel "Афтары правды" – слухаць

Магчыма, у кампазытарскім сэнсе Кулінковіч дастаткова прадказальны. Аднак у спалучэньні з ягонымі аголенымі, як нэрв, тэкстамі, неверагоднай энэргетыкай выкананьня песьні набываюць прынцыпова іншую акасьць. Гэты альбом – не выключэньне. Яму верыш.

3. Yellow Brick Road "Honeymoon" – слухаць

Альбом сьведчыць сярод іншага такі факт: далёка не заўсёды імкненьне быць модным гарантуе належныя якасьць музыкі і годнасьць выкананьня. “Жоўтыя цагліны” паглыбіліся ў традыцыю, вывучылі яе і стварылі ўласнае. Якаснае і годнае.

4. Владимир Ткаченко и Людмила Куц "Fragile" – слухаць

Два музыканты, якія ўзгадавалі мноства маладых выканаўцаў, далі тут своеасаблівы майстар-клас. Што па гітары, што па вакалу. І трэці – па ансамблю. Узорная работа!

5. Детидетей "Рух" – слухаць

Назва альбому вельмі сімвалічная, асабліва з улікам таго, што адбылося з дзяцьмі хутка па ягоным выданьні. Музыка на нэрве, на прадчуваньні, відаць, таго, што павінна адбыцца. Чэсна, адкрыта, без пазёрства.

6. Mauzer "Porna" – слухаць

Яшчэ адна праграма з ліку тых, якія пад безумоўнай “напругай”. Нейкая вольтава дуга, выказваньне на мяжы магчымага – што па эмоцыях, што па шчырасьці. Сапраўдная ігра року, а не гульня ў рок...

7. Hvarna "Кола вяртанняў" – слухаць

Гэта праграма безумоўна прымусіць шырока расчыніць вочы тым людзям па-за межамі Беларусі, якія раней уяўлялі сабе беларускую песьню па творчасьці хоць бы няўміручых "Сяброў". А беларуская песьня – вунь якая бывае!

8. J:морс "Электричество" – слухаць

Цалкам магчыма, што нейкі лішні бал гэты альбом атрымаў ад мяне дзякуючы статусу калектыву, які ўжо ўсталяваўся. Бо праз пэўны час падаецца, што канцэртны альбом, запісаны ў тэатры, нясе матэрыял больш вартасны па музыцы...

9. Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra "Беларуская песня" – слухаць

Сьведчаньне таго, што прыроджаны лірык можа лёгка і сьмела ператварыцца ў сьпевака-трыбуна, сьпевака-грамадзяніна, чыя творчасьць не нясе ў сабе й каліўца фальшу. Вайцюшкевічу верыш на ўсе 100, калі ён сьпявае пра радзіму. Адрозна ад тэлевізійных "грамадзян-патрыётаў", якім ня верыш на ўсе 200.

10. The Silicon "Desert Storm" – слухаць

Іх бы насілі на руках, фанаткі рвалі б у шматкі іх касьцюмы, каб такую музыку яны зайгралі ў другой палове 60-х. Але й цяпер для мяне асабіста такая музыка – настальгія. Таму як стылёва зроблена, з густам. Бадай, як і ў Цыганка тое атрымалася.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Спасибо

+1
0
-1

Послухал ))

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net