Внештатный эксперт Виктор Семашко о дебютном полноформатнике Earworm: "Альбом выглядае цэльна, але аднастайна, моцна, але недастаткова экспрэсіўна. Бо самі кампазыцыі таго патрабуюць".
Нейкі адмысловы пэрыяд мы зараз перажываем – музыканты пасьля працяглых паўзаў сядаюць за самафіксацыю. І вось, нарэшце, я дачакаўся на першы поўнафарматны альбом Earworm!
Гарадзенскі квартэт я ўпершыню пачуў у Менску ў 2006 г. – мурашкі беглі па скуры! За мінулыя гады Earworm зьмяніў рытм-сэкцыю, да віялянчэлі цяпер дадаліся дыгітальныя эфэкты, а да агульнага саўнду трохі этнікі. У цэлым жа прынцып пабудовы кампазыцыяў не зьмяніўся. Хіба што, акром традыцыйнага зьвязку бубны+бас+гітара+віялянчэль, у “бурштынавым” альбоме я расчуў дыджэрыду, жужжаньне чмялёў і наводку мабільніка.
Калі музыку Earworm нешта й абмяжоўвае, то заквадрачаная акордава-тэмпавая рок-аснова. А віялянчэлісту ня блага было пацікавіцца творчасьцю калегаў-авангардыстаў, кшталту Ўлада Макарава са Смаленску. У cello значна больш выяўленчых магчымасьцяў. Альбом выглядае цэльна, але аднастайна, моцна, але недастаткова экспрэсіўна. Бо самі кампазыцыі таго патрабуюць. Сярод найбольш удалых нумароў адзначу "Beckerite", "Ambrosine" і "Ajkaite".
Увогуле, Earworm моцна выбіваецца з агульнага мэдыэвальна-панкавага гучаньня Гарадзеншчыны. Акром іх, з гарадзенскае сцэны яшчэ раю паслухаць ці пабачыць у Youtube гурт "Демонтаж характера" (бубны + гітара + альт), сольны праект гітарыста з гэтага гурту – “.К”, бардэсу Тацьцяну Салаўёву, гурт “Раса мечтателей”, безназоўнае этна-трыё Буйвід-Адасік-Медзьвядзюк і гурт Nemo зь Ліды.
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі cубстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).