Другі альбом праекта Дзімы Ску атрымаў назву "Ф2". Уласна "Ф2" меўся называцца сам праект баранавіцкага музыкі, чыімі афішамі ўвешаны ўвесь Менск, бо ён дызайнэр і шэраг буйных беларускіх прамоўтэраў замаўляюць дызайн афішаў у яго.
Але ўрэшце вырашана было пакінуць ранейшую назву "Чтобы-чтобы", пад якой ужо быў запісаны дэбютны альбом у 2013 годзе – "каб не размываць брэнд". Адпаведна "Ф2" (кнопка на клявіятуры "даць новае імя") стала назвай другога альбома, цалкам беларускамоўнага.
"У мяне даўно была мара запісаць на мове альбом. Да гэтага ў мяне было некалькі трэкаў, астатнія дапісаліся самі па сабе. Была музыка і паверх яе мэдытатыўна клаліся радкі", – распавёў Дзіма Ску з нагоды рэлізу парталу Tuzin.fm. Музыка кажа, што аніякай мэты перад сабой ня ставіў, калі рыхтаваў рэліз. "Ніякага бізнэс-пляну і аналізу мэтавай аўдыторыі. Проста каб быў. Каб-каб быў", – сьмяецца Дзіма. У запісе яму дапамагаў Ільля Кш ды шэраг запрошаных сяброў-музыкаў.
Жывой прэзэнтацыі альбому "Ф2" пакуль не плянуецца. З актыўнай канцэртнай дзейнасьцю Ску завязаў. Кажа, што раней адгукаўся на ўсе прапановы, а цяпер адмаўляецца, бо ня ведае, каму і навошта гэта трэба: "Як гэта адыграць жыўцом я ня ведаю. Банды няма. Мы самотныя адзінкі ў полі лічбавых тэхналёгіяў. Музыка для нас хобі. Хаця настрой можа зьмяніцца. Я ня стаўлю кропку, але калі гэта будзе мой апошні альбом, то і няхай сабе. Сваю асалоду ад працэсу мы атрымалі".
Спампаваць альбом можна на сайце інтэрнэт-лэйбла "Пяршак".
Тэкст: Tuzin.fm
Комментарии
Замысел хороший, но всё, как
Замысел хороший, но всё, как и всегда у Димы Ску, плоско и однообразно. Не хватает ни музыки, ни текстов, ни аранжировок, ни исполнения...